У Брэсце знайшліся сляды немцаў больш як 100-гадовай даўніны
Падчас рамонту ў Брэсце знайшлі "нямецкі" след. На рэйцы над проймай у жылым доме старой забудовы расчыталі заводзкае кляймо “OSNABRÜCK 1886 IV“. Вуліца Савецкая (былая Паліцэйская) была забудаваная менавіта напрыканцы ХІХ ст. Цяпер у цэнтры горада вялікая перабудова, яна ўзварушыла архітэктуру і — цікавасць да гісторыі. Дзякуючы гэтаму акрэсліўся і гэты "нямецкі след".
У Аснабруку распачала ў 1886 г. сваю дзейнасць металаплавільная кампанія КME Group, якая на сёння ўваходзіць у трыццатку найбольшых металавытворняў свету. Супрацоўнік музея гораду Сяргей Быцкевіч звязвае кляймо на рэйцы з будоўляй чыгункі ў Брэсце.
Сяргей Быцкевіч: У 1869 г. быў пабудаваны адрэзак Брэст-Літоўск—Варшава. У 1871-м узяліся за маскоўскі кірунак. Канцэсію на пабудову чыгункі ад Брэст-Літоўска да Смаленска атрымаў, між іншымі, і банкаўскі дом Зульцбах з Франкфурту-на-Майне. Магчыма, нейкія неліквіды альбо выбракоўка чыгуначных рэек пайшлі на патрэбы забудовы гораду.
Фота аўтара