У Брэсце зрабілі піўную падстаўку з гербам Сапегаў (фота)
За 9 тысяч рублёў кожны зможа паставіць свой куфаль на Вялікі герб Сапегаў.
Падстаўку з кардону зрабілі ламінаванай, так што яна не замокне. Выява на ёй двухбаковая. З аднаго боку — нейкая адметнасць Ружанаў, дзе была замкавая рэзідэнцыя Сапегаў, з другога — іх герб.
Падстаўкі распаўсюджвалі на штогадовым фэсце “Ружанская брама”, які прайшоў у гэтую суботу. Выяву Вялікага герба Сапегаў размясцілі таксама на магніціках для лядоўні.