У Брэсцкай крэпасці сёння сустрэнуцца Лукашэнка і Мядзведзеў
Традыцыйны мітынг-рэквіем адбыўся сёння раніцай, у 67-я ўгодкі пачатку
нямецкай агрэсіі, на тэрыторыі мемарыялу "Брэсцкая крэпасць-герой". У ім удзельнічалі ветэраны вайны, моладзь, вайскоўцы мясцовага гарнізона, а таксама пасажыры "Цягніка памяці", які спецыяльна прыбыў з Масквы. Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць усіх тых, хто загінуў у імя перамогі над фашызмам. Пасля, па традыцыі, у раку Буг былі апушчаныя вянкі з запаленымі свечкамі.
Як паведамляе ИТАР-ТАСС, у Брэсцкай крэпасці сёння сустрэнуцца Лукашэнка і Мядзведзеў. Яны прымуць удзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да трагічнай даты. Таксама чакаецца, што яны правядуць перамовы.