У Брэсцкай вобласці хочуць забараніць начны продаж алкаголю
З такой ініцыятывай выступілі мясцовыя праваахоўнікі.
Як піша "Брестская газета", прапанову агучыў пракурор вобласці Іван Наскевіч на пасяджэнні аблвыканкама. Апроч забароны на рэалізацыю алкаголю ў начны час, пракурор прапануе скараціць колькасць гандлёвых аб'ектаў, у якіх прадаецца спіртное, а таксама абмежаваць час яго продажу. Падобным чынам сілавікі маюць намер знізіць колькасць злачынстваў, зробленых нападпітку.
Сёння на тэрыторыі Брэсцкай вобласці алкаголь прадаецца ў амаль 2500 гандлёвых аб'ектах, 35 з якіх працуюць кругласутачна.