У Брэсцкай вобласці рэканструююць пашкоджаныя меліярацыйныя сістэмы

Да 2010 года Брэсцкая вобласць атрымае дадатковыя 27 мільярдаў беларускіх рублёў на правядзенне рэканструкцыі меліярацыйнай сістэмы. Пра гэта падчас наведвання Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці, які сур'ёзна пацярпеў у выніку летніх залеваў, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі. Тых захадаў, якія прадугледжаныя дзяржаўнай праграмай захавання і выкарыстанні меліяраваных земляў да 2010 года, сёння нядосыць, лічыць прэм’ер. “Змены пагодна-кліматычных умоў, якія праяўляюцца апошнімі гадамі, патрабуюць актывізацыі запланаваных прац. Пра гэта сведчыць і праблема падтаплення, з якой сёлета сутыкнуўся шэраг гаспадарак на Палессі”.

"Крестьянские ведомости"