У Брэсцкай вобласці ўсіх бамжоў здымаюць на відэа і бяруць адбіткі пальцаў
Акцыю "Бомж" праводзіць брэсцкая міліцыя. Па ўсёй вобласці на працягу трох дзён міліцыянты затрымліваюць і прывозяць у цэнтр гігіены і эпідэміалогіі бамжоў.
Там іх мыюць, апранаюць, бяруць адбіткі пальцаў і здымаюць на відэа - для міліцэйскай базы інфармацыі. Як адзначае "Народная газета", такім чынам арганізатары акцыі спадзяюцца прадухіліць злачынствы з боку асобаў без сталага месца жыхарства. Дарэчы, у ёй побач з міліцыянтамі ўдзельнічаюць працаўнікі аховы здароўя, сацыяльных службаў і Чырвонага Крыжа.