У Брэсцкай вобласці за купальны сезон патанулі амаль 130 чалавек
З 1 траўня па 31 жніўня на Брэстчыне патанулі 129 чалавек, у тым ліку сем малалетніх дзяцей.
Як адзначае БелаПАН, за такі ж перыяд 2009 года ў рэгіёне патанулі 75 чалавек. Больш за ўсё людзей сёлета патанулі ў Столінскім і Брэсцкім раёнах (па 13 чалавек), у Кобрынскім, Лунінецкім і Пружанскім (па 11 чалавек).
Часцей трагічныя выпадкі на вадзе фіксаваліся ў выходныя дні — 60 загінулых.