У брэсцкім музеі міліцыі эспануецца мундзір паліцыянта

У Брэсце адкрыўся абласны музей міліцыі. Сярод паўтары тысячы экспанатаў прысутнічаюць рэдкія дакументы, фотаздымкі, зброя, узнагароды.

Ёсць там нават асабістыя рэчы, і не толькі міліцыянтаў, але і паліцыянтаў. Напрыклад, адноўлены мундзір палкоўніка, начальніка Брэсцкай павятовай паліцыі часоў панавання ў Беларусі царскай Расіі.

Памяшканне для музея было знойдзена ва ўпраўленні ўнутраных спраў Брэсцкай вобласці. Бліжэйшым часам пачнуцца першыя экскурсіі.

БелаПАН