У Брэст са спазненнем завезлі фармуляры перапісу на беларускай мове
У першы дзень перапісу, 14 кастрычніка, іх папросту не было. Пра гэта паведаміла Еўрарадыё адна з перапісчыц: Перапісчыца: У графе “родная мова” большасць людзей кажуць: родная мова? Вясковая. Значыць, беларуская. Большасць паказвае беларускую мову. Але большасць дома гаворыць па-руску. У першы дзень і фармуляраў па-беларуску не было. Назаўтра толькі я па іх зайшла. Адразу не пытаю, на якой мове фармуляр. Чытаю пытанні. Адно калі хто гаворыць: мне беларускі фармуляр, тады… Такіх людзей мала, хто просіць фармуляры па-беларуску. Калі трэба было б спачатку пытаць, тады, верагодна, такіх было б больш. А так асноўная частка, напэўна, і не ведае, што яны ёсць.