У Бруселі і Празе абмяркуюць змест ультыматума Варшавы да афіцыйнага Мінску
Змест ультыматума Міністэрства замежных спраў Польшчы да беларускага кіраўніцтва будзе абмяркоўвацца сёння ў Бруселі і Празе. У патрабаваннях Варшавы гаворыцца, што “прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не можа быць запрошаны на саміт ЕС у Прагу, калі не будуць забяспечаныя правы польскай меншасці ў гэтай краіне”. Гаворка ідзе пра апошнія правакацыі супраць лідэра непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў у Беларусі пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс, перашкоды на шляху правядзення ў сярэдзіне сакавіка з'езду гэтай арганізацыі і кантактаў сябраў CПБ з Варшавай.
Як заявіў намеснік міністра польскага МЗС Ян Баркоўскі, далейшае стаўленне Мінску да з'езду СПБ будзе мець уплыў і на пазіцыю Польшчы ў дачыненні да Беларусі на форуме ЕС. Паводле польскага выдання Wprost, ультыматум быў перададзены ў Беларусь дыпламатычнымі каналамі.
Радыё Свабода