У Брусэлі сёння адкрываецца двухдзённы саміт Еўрапейскага Саюза
Галоўная тэма для абмеркаванняў - фінансавыя праблемы шэрагу краін еўразоны.
Акрамя Грэцыі, якая ўжо атрымлівае фінансавую дапамогу ад Еўрасаюза і Міжнароднага валютнага фонду, і Ірландыі, парламент якой напярэдадні ўхваліў атрыманне такой дапамогі, сур'ёзныя цяжкасці зазналі Іспанія і Партугалія.
Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель перад пачаткам сустрэчы лідэраў ЕС выказала перакананасць ва ўстойлівасці еўра і ўпэўненасць у тым, што Еўрасаюз зможа пры неабходнасці дапамагчы любой з уваходзячых у яго дзяржаў, паведамляе UNIAN.NET