У Бруселі з’явіліся веларыкшы, якія працуюць бясплатна

Веларыкшы з’явіліся ў Бруселі. З Новага года яны працуюць на адным з галоўных праспектаў – Ліузе.  “Брыгада” складаецца з шасці аматараў веласіпеднага спорту, якія працуюць бясплатна і катаюць усіх жадаючых.

Маршрут веларыкш праходзіць праз ажыўленыя брусэльскія вуліцы, таму веласіпедныя каляскі абсталяваныя люстэркамі задняга і бакавога віду, а таксама клаксонамі і мігалкамі. Пасля завяршэння “рэйсу” кожны рыкша мусіць адпачыць як мінімум 20 хвілін, паведамляе РИА “Новости”.