У Брытаніі пакажуць фільм з бюджэтам у 75 долараў
У Вялікабрытаніі ў пракат выйдзе фільм, на вытворчасць якога было выдаткавана 45 фунтаў стэрлінгаў (менш за 75 долараў). Гэта фільм пра зомбі, які атрымаў назву Colin. Здымаўся ён на
аматарскую відэакамеру, а стваральнік фільма - Марк Прайс - выступіў
адначасова ў якасці аператара, рэжысёра і прадзюсера.
На брытанскіх кінаэкранах Colin з'явіцца падчас Хэлоўіна. А пракат фільма будзе ажыццяўляць кампанія Kaleidoscope Entertainment.
Нагадаем, што ў красавіку гэтага года СМІ паведамлялі пра расійскага бамжа, які зняў філасофскае кіно пра жыццё грамадства і адправіў яго на 62-і міжнародны кінафэст у Канах, але адказу так і не атрымаў.
Фота: fwdlabs.com