У брытанскай герцагіні Кембрыджскай пачаліся роды
Злучанае каралеўства ў чаканні прынца, альбо прынцэсы.
Герцаг Уільям і герцагіня Кейт вырашылі не даведвацца пол свайго будучага дзіцяці заранёў. Зараз цяжарная герцагіня Кембрыджская дастаўлена ў бальніцу і знаходзіцца на ранняй стадыі родаў, інфармуе ВВС.
Кейт прывезлі ў прыватнае аддзяленне бальніцы Сэнт-Мэры ў Падынгтане ў Лондане, дзе прынцэса Дыяна нараджала сваіх сыноў. Каралеўскае немаўля павінна было з'явіцца на свет яшчэ тыдзень таму, у сярэдзіне ліпеня, хоць дакладная дата чаканага з'яўлення дзіцяці на свет публічна ніколі не абвяшчалася.
Гэта будзе першае дзіця герцага і герцагіні Кембрыджскіх і трэцяе ў чарзе ў спадчыну брытанскага трона.
Фота guardian.co.uk