У Буда-Кашалёве п'яныя хуліганы вырывалі з зямлі дарожныя знакі

Трое жыхароў Буда-Кашалёва, якія пасля наведвання кавярні былі ў стане алкагольнага ап'янення, вырашылі распачаць вайну з... дарожнымі знакамі. Ідучы дахаты, яны вырвалі з зямлі 4 знакі. Адзін з іх яны кінулі на праезную частку, астатнія пацягнулі з сабой. Праўда, праз 100 метраў кінулі і іх.

Каля рынка хлопцы пачалі ламаць нагамі плот. Вартаўнік выклікаў міліцыю, якая і затрымала хуліганаў. Калі яны працверазелі, то не змаглі патлумачыць, навошта ламалі дарожныя знакі. Распачатая крымінальная справа. Зламыснікам пагражае арышт на тэрмін да шасці месяцаў ці пазбаўленне волі  — ад 1 да 6 гадоў, інфармуе прэс-служба міліцыі Гомельскай вобласці.

Фота — Fotolia