У Будславе затрымалі больш за дзесяць зборшчыкаў подпісаў
У Будславе міліцыянты затрымалі больш за дзесяць чалавек, якія збіралі подпісы за адмену дыскрымінацыйных пунктаў закону “Аб свабодзе веравызнанняў”, а таксама ў абарону мінскага касцёла св. Язэпа. “Еўрарадыё” датэлефанавалася да Паўла Наздры, які зараз знаходзіцца ў
будслаўскім пастарунку. Вось што ён распавёў:
“Да мяне падыйшлі два супрацоўнікі міліцыі, запытыліся, чым я займаюся, а пасля кажуць: “Хадземце з намі ў аддзяленне для высвятлення асобы”. Там у нас ва ўсіх забралі “Веснікі” кампаніі, зараз бяруць тлумачэнні”.
Паводле словаў Паўла, сабраныя подпісы міліцыянтам не дасталіся.
Нагадаем, подпісы грамадскімі актывістамі збіраюцца з красавіка. Калі іх будзе 50 тысяч, подпісы будуць перададзеныя ў Вярхоўны суд Беларусі. Арганізатары акцыі спадзяюцца, што гэтага будзе дастаткова для таго, каб ініцыяваць перагляд закону.