У Буэнас Айрэс будуюць сцяну паміж багатымі і беднымі раёнамі
Гэта выклікала рэзкі пратэст урада Аргентыны, але мясцовыя ўлады ўлады не бачаць іншага спосабу справіцца са злачыннасцю. Паводле мэра аднаго з заможных сталічных раёнаў Сан-Ісідра Густава Посэ, 3-метровая жалезабетонная сцяна стане на шляху злачынцаў з беднага раёна, якія прыходзяць у заможны раён на крадзяжы і рабаўніцтвы. У Буэнас-Айрэсе гістарычна найбагацейшыя кварталы суседнічаюць з самымі жабрацкімі.
Прэзідэнтка Аргентыны Крысцін Кіршнэр, назвала гэтую задуму "сацыяльным апартэідам".
Узровень злачыннасці ў Буэнас-Айрэсе сапраўды вельмі высокі, за год кожны трыццаты аргентынец становіцца ахвярай злачынцаў, паведамляе сайт timesonline.co.uk.