У Бялынічах праваслаўны святар асвяціў аўтобусы і грузавікі

Аўтобусы і грузавікі (агулам — 33 адзінкі) асвяціў у аўтапарку ў Бялынічах праваслаўны святар. Як піша газета "Звязда", гэта была сумесная ідэя кіраўніцтва аўтапарку і царквы.
Святар прачытаў малітву аб дапамозе кіроўцам у іх нялёгкай працы. Кожны з супрацоўнікаў, які прыйшоў на ўрачыстае мерапрыемства ў выхадны дзень, атрымаў ад святара абярэг: абраз святога Мікалая Цудатворцы з малітвай аб ахове ў дарозе.

Паводле слоў дырэктара аўтапарку Сяргея Гапеева, раней іх аўтамабілі не траплялі ў аварыі, але і надалей яны хочуць, каб "не было ніякіх надзвычайных здарэнняў". Таму асвячэнне не будзе лішнім, кажа ён.