У Бярэзінскім раёне супрацоўнікі ДАІ стралялі па аўтамабілі

Каля паўгадзіны на трасе ў Бярэзінскім раёне працягваўся пераслед супрацоўнікамі ДАІ парушальніка. Каб спыніць аўтамабіль, міліцыянтам давялося страляць па колах. Як паведамляе "Интерфакс", пазбаўлены правоў жыхар Беразіно парушыў правілы на трасе Мінск-Магілёў і не спыніўся на патрабаванні інспектараў. Затрымлівалі яго два нарады ДАІ, якімі было зроблена 3 папераджальных стрэлы і 5 стрэлаў па колах.

Раней кіроўца неаднаразова затрымліваўся за парушэнне правілаў дарожнага руху, за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане, супраць яго была распачатая крымінальная справа.