У Бярозе яшчэ не дабудавалі лядовы палац, але ўжо вярбуюць яго наведнікаў

Групы для заняткаў хакеем і плаваннем пачалі фармавацца сярод школьнікаў і моладзі ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Праўда, лядовы палац і вялікі басейн у раённым цэнтры яшчэ не дабудаваныя. Плануецца, што аб'екты будуць уведзеныя ў эксплуатацыю да 1 верасня.

"Народная газета" адзначае, што жыхары Бярозаўскага раёна з нецярпеннем чакаюць адкрыцця лядовага палацу, бо ўжо цяпер ездзяць пакатацца на каньках у суседні раён - у пружанскі палац.