У Бычках сёння ўручаць узнагароду "За свабоду думкі" імя Васіля Быкава

Узнагароду "За свабоду думкі" імя Васіля Быкава ўручаць сёння на радзіме народнага пісьменніка - у вёсцы Бычкі ва Ушацкім раёне. Нагадаем, яе заснаваў рух "За свабоду!". Першая ўрачыстая прэзентацыя узнагароды парайшла 18 чэрвеня ў Гродне ў грамадскім музеі Васіля Быкава.

Сёлета статуэтку атрымаюць тры беларусы, якія сваёй творчай і грамадскай дзейнасцю, а таксама асабістым прыкладам "спрыяюць стварэнню незалежнай беларускай супольнасці і вяртанню Беларусі ў еўрапейскую сям'ю".

У складзе журы, што вызначае сёлетніх лаўрэатаў, больш за 30 асобаў, сярод іх - Ірына Быкава, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч. Афіцыйнае абвяшчэнне лаўрэатаў адбудзецца сёння, пакуль іх імёны невядомыя.