У Быхаўскім раёне ў краме расплаціліся 500-тысячнай купюрай і атрымалі рэшту

500-тысячная купюра 1998 года выпуску, выведзеная з абарачэння, “засвяцілася” ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Ёй расплаціўся за пакупку ў краме ў пасёлку Колас 40-гадовы мужчына, жыхар вёскі Халастова. Прадавец яе не толькі ўзяў, але і даў рэшту – 450 тысяч рублёў. Аднак пазней ягоная памылка была заўважана, зараз вядзецца следства.

Наша ніва