У Быхаве ліквідавалі наступствы аварыі, у цэнтр горада далі ваду
Два дні больш за тысячу жыхароў Быхава былі адключаныя ад водазабеспячэння з-за аварыі на мясцовым каналізацыйным калектары. На раніцу чацвярга наступствы аварыі былі ліквідаваны. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік старшыні Быхаўскага райвыканкама па пытаннях будаўніцтва і камунальнай сферы Ігар Язвінскі:
"Вада пададзеная ва ўсе жылыя дамы, школы, садкі. Цяпер проста дарабляем, аднаўленчыя працы ідуць".
Паводле слоў Язвінскага, аварыю ліквідоўвалі пераважна мясцовымі сіламі. Адзінае - з Магілёва прыцягвалі вялікі эскаватар, каб дастаць неабходныя глыбіні. Папярэдне спецыялісты зрабілі выснову, што прычынай аварыі стала зношанасць каналізацыйнага калектара, якому каля 30 гадоў.
Адзначым, што без вады заставаліся жыхары цэнтральнай часткі горада - прыкладна 1000-1500 чалавек. Для іх быў арганізаваны падвоз вады, таму вялікіх нараканняў з боку гараджан не было, кажа чыноўнік.