У цэхах кожнага пятага мінскага прадпрыемства мерзнуць рабочыя
На кожным пятым мінскім прадпрыемстве ў цэхах тэмпература паветра ніжэй нормы. Гэта паказала праверка, праведзеная спецыялістамі санітарна-эпідэміалагічнай службы сталіцы. Агулам былі правераныя 154 прадпрыемствы. Парушэнні былі выяўленыя на 32 з іх, у тым ліку на падшыпнікавым,
фарфоравым, электрамеханічным, прыборабудаўнічым і іншых заводах (на
некаторых з іх было холадна і летась).
Санітарная служба падкрэслівае, што праверка праводзілася ў мэтах прафілактыкі прастудных захворванняў і грыпу.
Паведамляецца, што па нарматывах тэмпература ў вытворчых памяшканнях мусіць быць не ніжэйшай за 13 градусаў, а насамрэч фіксаваліся толькі 11 градусаў цяпла.
БелаПАН