У цемнаскурую жанчыну-міністра Італіі кінулі бананамі
Італьянскія палітыкі з абурэннем адрэагавалі на чарговы расавы скандал.
На адным з мітынгаў з удзелам міністра інтэграцыі Сесіле Кіенге з натоўпу ў яе кінулі гронкай бананаў. Сама Кіенге, якая ў мінулым ужо сутыкалася з нападкамі з боку расістаў, назвала інцыдэнт проста марнаваннем харчоў.
Аднак у абарону міністра выступілі яе калегі па кабінеце. Міністр па справах навакольнага асяроддзя Андрэа Арланда напісаў у сваім Твітары, што абураны гэтым інцыдэнтам, перадае ВВС.
У сярэдзіне ліпеня адзін з італьянскіх сенатараў ужо выбачаўся перад Кіенге за тое, што параўнаў яе з арангутангам.