У цэнтры Дэлі група мужчын згвалціла і абрабавала 51-гадовую датчанку
Паліцыя ўжо затрымала 15 падазроных у здзяйсненні злачынства.
Як інфармуе РІА "Новости", здарэнне адбылося 14 студзеня. Жанчына вярталася ў гатэль і заблукала. Яна папрасіла мужчын паказаць ёй дарогу. Аднак яны завялі яе ў бязлюднае месца, згвалцілі, забралі iPad і грошы.
Пацярпелая адмовілася ад медагляду і сёння раніцай паляцела на радзіму. Паліцыя распачала крымінальную справу.
Сітуацыя з бяспекай жанчын у Індыі, у тым ліку і замежніц, з канца 2012 года патрапіла пад пільную ўвагу СМІ. Пасля жорсткага групавога згвалтавання дзяўчыны ў Дэлі прайшлі масавыя акцыі пратэсту. Летась на смяротную кару былі асуджаныя чацвёра гвалтаўнікоў.
Фота — Меркатор