У цэнтры Мінска легкавушка на поўнай хуткасці ўрэзалася ў МАЗ (відэа)
Легкавы аўтамабіль з трыма студэнтамі на поўнай хуткасці ўрэзаўся ў МАЗ . Здарэнне адбылося днём 20 траўня на праспекце Незалежнасці непадалёк ад БНТУ.
Кіроўца легкавушкі, выязджаючы са двара студэнцкага інтэрната, не справіўся з кіраваннем і апынуўся на сустрэчнай паласе проста перад грузавіком.
Кіроўца МАЗа паспеў спыніцца, і тым не менш, пазбегнуць лабавога сутыкнення не ўдалося. Ад удару легкавушку вынесла за праезную частку. Кіроўца і абодва пасажыра з траўмамі дастаўленыя ў лякарню, паведамляе СТВ.