У цэнтры Мінска затрымалі хлопцаў, якія дэманстравалі аголеныя часткі цела
На Кастрычніцкай пошчы Мінска затрымалі хлопцаў, якія дэманстравалі аголеныя часткі цела. Двое "акцёраў" ва ўзросце 19-ці і 20-ці гадоў пазіравалі, трэці, 17-гадовы юнак, іх здымаў на камеру мабільнага тэлефона. Гэта заўважылі міліцыянеры, якія дзяжурылі каля ўваходу ў метро, і спынілі "фотасесію".
Прэс-служба мінскай міліцыі адзначае, што затрыманыя — студэнты аднаго з мінскіх ВНУ. Яны кажуць, што адзначалі першую ў сваім жыцці сесію. Двое хлопцаў былі ў стане алкагольнага ап'янення.
У адносінах маладых людзей склалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. Іх падазраюць у хуліганстве.