У цэнтры Мінску здарыўся пажар, гарэў будынак былой бальніцы (фота)

Як паведамляюць блогеры ў ЖЖ, у Мінску гарыць будынак былой Абласной дзіцячай больніцы, што на вул. Петруся Броўкі. Як нагадваюць у суполцы  minsk_by, будынак з'яўляецца помнікам архітэктуры і ахоўваецца дзяржавай. Як вядома, бальніца пераехала ў Мінскі раён, на месяцы засталося толькі некалькі аддзяленняў, але яны месцяцца ў іншым будынку. Сам жа помнік архітэктуры быў абнесены плотам, там ніякіх установаў на сённяшні дзень не было.





Фота — "Салідарнасць"