У цэнтры Пінску дзеля дарогі знясуць старыя дамы пачатку ХХ стагоддзя
Чатыры аднапавярховыя шматкватэрныя дамы ў цэнтры Пінску трапілі ў зону будаўніцтва новай дарогі, якая спрастуе выезд транспарту з горада.
Дамы, пабудаваныя на пачатку ХХ стагоддзя, будуць знесеныя, а 30 сем’яў атрымаюць новыя кватэры на ўскраіне горада. Грошы на гэта ўжо выдаткаваныя з дзяржаўнага бюджэту.
Мясцовыя краязнаўцы выступаюць супраць разбурэння гэтых дамоў, якія перадаюць гістарычную атмасферу горада, і заклікаюць мясцовыя ўлады адрэстаўраваць іх і зрабіць турыстычныя аб’екты.
Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск