У цэнтры Віцебска гарэў аўтафургон Гарадокскай птушкафабрыкі (фота)

28 чэрвеня ў цэнтры Віцебска на скрыжаванні вуліц Белабародава і Герцэна загарэўся аўтафургон Гарадокскай птушкафабрыкі, які перавозіў пустую тару з-пад яйкаў. Аб тым, што праз шчыліны задніх дзвярэй ідзе дым, кіроўцу фургона паведамілі іншыя аўтамабілісты, калі ён спыніўся на чырвоны сігнал светлафора. Самастойна пагасіць узгаранне яму не ўдалося, і прыйшлося выклікаць выратавальнікаў.

На месца здарэння неўзабаве прыбылі тры машыны МНС. Для таго, каб патушыць пажар, з падпаленага фургона вынялі кардонныя скрынкі і латкі для яйкаў. Дзякуючы аператыўнасці пажарных, аўтамашыне нанесеная мінімальная шкода, пацярпела ў асноўным скарыстаная картонная тара. Кіроўца мяркуе, што ўзгаранне магло адбыцца ад кінутага кімсьці падчас пагрузкі недакурка.

Варта адзначыць, што нягледзячы на тое, што чатыры аўтамабіля МНС і ратавальнікі на мокрай ад дажджу вуліцы стваралі для патоку аўтатранспарту пэўныя перашкоды, да месца здарэння не прыбыла не аднаго экіпажа ДАІ, паведамляюць Народныя навіны Віцебска.