У чарговы раз працягнутае следства па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў
Следства па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенкі ў чарговы раз працягнута. На які тэрмін — пакуль невядома. Пра гэта БелаПАН паведаміў адвакат Аўтуховіча Павел Сапелка.
Нагадаем, актывісты прадпрымальніцкага руху Аўтуховіч, Лявонаў і Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага. Усе трое цяпер знаходзяцца ў следчым ізалятары № 1 Мінска. 18 лютага ім было прад'яўлена абвінавачанне ў наўмысным знішчэнні або пашкоджанні маёмасці. А ў чэрвені стала вядома, што Аўтуховіч прызнаны падазроным ў незаконных дзеяннях са зброяй і боепрыпасамі.
З 16 красавіка Аўтуховіч праводзіць галадоўку, патрабуючы ў самы кароткі тэрмін або перадаць справу ў суд, або змяніць усім падследным па дадзенай крымінальнай справе меру стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе. За гэты час затрыманы страціў больш як 20 кг вагі.