У Чарнагорыі сутыкнуліся тры аўтамабілі з картэжа харвацкага прэзідэнта

Прычынай аўтааварыі стала рэзкае тармажэнне аднаго з аўтамабіляў Mercedes. Гэта справакавала серыю сутыкненняў.

Аднак, як інфармуе сайт vijesti.me, машыны з картэжа атрымалі нязначныя пашкоджанні. Да таго ж, прэзідэнт Харватыі Іва Ёсіпавіч адсутнічаў. Яго афіцыйны візіт у Чарнагорыю працягваецца з 3 верасня. З Чарнагорыі Ёсіпавіч паедзе ў Косава і Македонію.
 

Фота — vijesti.me