У Чарнігаве сёння адбудзецца сустрэча Лукашэнкі і Юшчанкі

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння здзейсніць рабочы візіт ва Ўкраіну. У Чарнігаве ён правядзе перамовы з украінскім прэзідэнтам Віктарам Юшчанкам. Па іх выніках чакаецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў.
БЕЛТА адзначае, што галоўная тэма перамоваў - развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін. Аднак некаторыя эксперты дапускаюць, што найперш будуць абмяркоўвацца стасункі з Масквой, у тым ліку ў газавай сферы.