У Чашніцкім раёне пасля памінак загінулі трое чалавек (фота)
Здарэнне адбылося ўвечары ў суботу, 7 снежня.
Малады чалавек, жыхар вёскі Павулле, адзначаў гадавіну смерці роднага брата. Калі госці разыйшліся, у хаце засталося пяць чалавек, якія працягвалі выпіваць, а пасля заснулі. Яны прачнуліся, калі загарэлася хата. Трое мужчын выбеглі на падворак, але адзін з іх вярнуўся — забраць дваіх чалавек, якія засталіся. Аднак ні ён, ні іншыя мужчыны з хаты не выйшлі і загінулі. Сярод іх аказаўся і 36-гадовы гаспадар.
Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнасць пры курэнні, адзначае прэс-служба МНС.



Фота — mchs.gov.by