У чэмпіянаце Беларусі па хакеі тройка сталічных каманд атрымала перамогу

Пасля амаль двухтыднёвага перапынку аднавіўся чэмпіянат Беларусі па хакеі ў экстралізе.
12 лютага ў чарговым туры тройка лідзіруючых сталічных каманд атрымала перамогу: "Нёман" (Гродна) — "Керамін" — 2:5, "Юнацтва" — "Віцебск" — 4:1, "Дынама" — "Хімік-СКА" (Наваполацк) — 4:0.

Яшчэ ў адной сустрэчы магілёўскае "Хімвалакно" выйграла ў гасцях у "Брэста" — 2:0. Для аўтсайдэра гэта паражэнне стала 19-м запар. Сёння адбудзецца гульня "Металург" (Жлобін) — "Гомель".

Становішча каманд:

1.    "Керамін" — 105 ачкоў (46 гульняў);
2.    "Юнацтва" — 85 (44);
3.    "Дынама" — 85 (45);
4.    "Віцебск" — 75 (46);
5.    "Металург" (Жлобін) — 74 (45);
6.    "Хімвалакно" — 69 (46);
7.    "Хімік-СКА" — 56 (45),
8.    "Нёман" — 56 (45);
9.    "Гомель" — 53 (45);
10.    "Брэст" — 20 (45)

БелаПАН