У чэмпіянаце Беларусі па хакеі "Юнацтва" атрымала восьмую перамогу запар

Пасля амаль двухтыднёвага перапынку 12 лістапада аднавіўся адкрыты чэмпіянат Беларусі па хакеі. Лідэр першынства мінскае "Юнацтва" атрымала восьмую перамогу запар, абыграўшы на сваёй пляцоўцы "Гомель", які ідзе на другім месцы,— 4:1. Дзейны чэмпіён сталічны "Керамін" разграміў у сталіцы Латвіі "Рыгу-2000" — 6:0.  Астатнія вынікі:

"Нёман"(Гродна) — "Металургс" (Ліепая) — 1:2,
"Хімвалакно" (Магілёў) — "Металург" (Жлобін) — 4:3,
"Брэст" — "Огрэ" — 3:4 (у авертайме).

Становішча каманд:

1.    "Юнацтва" — 55 ачкоў (21 матч; розніца шайб 83-40),
2.    "Гомель" — 47 (21; 62-45),
3.    "Хімвалакно" — 44 (21; 67-53),
4.    "Металург" — 42 (21; 69-46),
5.    "Керамін" — 36 (21; 67-54),
6.    "Віцебск" — 36 (21; 51-42),
7.    "Хімік-СКА" — 34 (21; 73-68),
8.    "Металургс" — 34 (21; 65-56),
9.    "Нёман" (Гродна) — 27 (21; 61-50),
10.    "Шыннік" (Бабруйск) — 21 (18; 44-55),
11.    "Рыга-2000" — 19 (22; 59-85),
12.    "Огрэ" — 17 (21; 55-78),
13.    "Латгале" — 13 (21; 43-82),
14.    "Брэст" — 13 (21; 34-79).

БелаПАН