У чэмпіянаце КХЛ мінскае "Дынама" пацярпела шостае паражэнне запар

У чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае "Дынама" пацярпела шостае паражэнне запар.
У сталічным Палацы спорту нашу каманду разграміў санкт-пецярбургскі СКА — 0:3. За апошнія шэсць гульняў наша каманда прапусціла 28 галоў, забіўшы толькі 9 разоў, прычым у апошніх трох матчах “дынамаўцы” не закінулі ніводнай шайбы.

Пасля 16 гульняў "Дынама" з 11 ачкамі займае апошняе 24-е месца ў агульнай табліцы чэмпіянату КХЛ. Наступны матч беларусы правядуць 13 кастрычніка ў Мінску супраць чарапавецкай каманды "Северсталь".

БелаПАН