У Чэрвеньскім раёне шукаюць вандала, які граміў гарадскія могілкі
У Чэрвеньскім раёне шукаюць вандала, які граміў гарадскія могілкі. Як інфармуе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці, заяву напісала 57-гадовая мясцовая жыхарка. Паводле яе слоў, на магілу яе сваякоў і на суседнія магілы ў ноч на 13 снежня наведаўся невядомы. Ён пашкодзіў крыжы, паламаў вазы, раскідаў кветкі.
Крымінальную справу распачалі па артыкуле "хуліганства". Міліцыя шукае зламысніка.
Фота: БЕЛТА