У Чэрыкаве на возеры ратавалі хлопчыка, які праваліўся пад лёд (фота)

Выратавальнікі, якія прыехалі на месца, убачылі ў 8 метрах ад берага хлопчыка, які трымаўся рукамі за жалезабетонную палю. Самастойна дабрацца да берага ён не мог, а глыбіня возера складала 1,5 — 1,8 м.



У выніку, 11-гадовага школьніка выратавальнікі вынеслі на бераг з дапамогай спецыяльнай дошкі. Медыкі яго агледзілі і разам з бацькам адпусцілі дахаты, інфармуе прэс-служба МНС.



Дарэчы, у той жа час 13 студзеня падобнае здарэнне адбылося ў Віцебску. Там мінак выратаваў школьніка, які з санкамі праваліўся пад лёд.



Фота — mchs.gov.by