У чыкагскім метро сышоў з рэек цягнік, ёсць дзясяткі пацярпелых
Цягнік на сіняй галінцы Чыкагскага метрапалітэна сышоў з рэек, пад'язджаючы да міжнароднага аэрапорта О'Хара. У выніку пацярпелі прынамсі 32 чалавекі.
Пры пад'ездзе да станцыі цягнік сышоў з рэек, на поўнай хуткасці пераляцеў праз платформу і стукнуўся аб эскалатар. Інфармацыі пра загінулых пакуль няма, перадае РБК.
Цяпер спецыялісты высвятляюць прычыны здарэння. Паводле папярэдняй версіі, цягнік з васьмі вагонаў рухаўся занадта хутка і не паспеў затармазіць перад прыбыццём на станцыю.
Фота — airlines-inform.ru