У ЦВК не хапае рук, каб выставіць спісы ініцыятыўных груп на сайт
Цяпер супрацоўкі друкуюць пасведчанні для ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў. Кожнай камандзе трэба выдаць некалькі тысяч такіх пасведчанняў. Пра гэта Еўрарадыё распавёў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. Лазавік: "У нас проста тэхнічна не хапае рук. Два чалавекі цяпер гэтым займаюцца і проста не паспяваюць. Сёння ці заўтра спісы з’явяцца на сайце".
Нагадаем, што Цэнтравыбаркам зарэгістраваў 17 прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду.
Нагадаем, што Цэнтравыбаркам зарэгістраваў 17 прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду.