У цягніку Масква-Варшава беларус сур'ёзна параніў расійскіх міліцыянтаў
Грамадзянін Беларусі сур'ёзна параніў дваіх расійскіх міліцыянтаў. Здарэнне адбылося ў цягніку Масква-Варшава на тэрыторыі Расіі. Як паведамляе сайт rabochy-put.ru, мужчына ў стане алкагольнага ап'янення скандаліў у пасажырскім вагоне. Калі яго супакоіць прыйшлі двое міліцыянтаў, ён разбіў шкляную бутэльку і нанёс праваахоўнікам некалькі ўдараў. Параненыя міліцыянты здолелі затрымаць беларуса, супраць яго распачатая крымінальная справа.