У Цюрыху прайшоў пікет у падтрымку беларускіх палітвязняў
Швейцарская праваабарончая ініцыятыва Libereco правяла ўчора пікет у падтрымку палітвязняў ў Цюрыху, паведамляе сайт Libereco. Каля 30 чалавек - прадстаўнікоў Швейцарскага ПЭН-цэнтру, Міжнароднай грамадзянскай службы Швейцарыі, аб'яднанняў CODAP і YES (Young European Swiss) трымалі ў руках партрэты арыштаваных палітыкаў і грамадскіх актывістаў, у тым ліку маладафронтаўцаў.
Швейцарскія актывісты запалілі знічы як знак таго, што пра падзеі 19 снежня і зняволеных людзей ніхто не забудзе.
Швейцарскія актывісты запалілі знічы як знак таго, што пра падзеі 19 снежня і зняволеных людзей ніхто не забудзе.