У Даніі праходзяць масавыя беспарадкі, зноў з-за карыкатур
Масавыя беспарадкі ахапілі Данію пасля чарговай публікацыі мясцовымі газетамі карыкатур на прарока Мухамеда. У Капенгагене моладзь з імігранцкіх кварталаў падпальвае машыны і бакі для смецця, закідвае паліцыю камянямі і бутэлькамі. Ужо затрымана каля 50 чалавек.
Нагадаем, як мінімум 11 дацкіх газет апублікавалі 12 лютага карыкатуру на прарока Мухамеда, які намаляваны з бомбай у галаве. Такім чынам рэдакцыі пратэставалі супраць падрыхтоўкі ісламістамі замаху на 73-гадовага Курта Вэстэргаарда, аднаго з аўтараў карыкатур, апублікаваных у 2005 годзе.
Тады яны выклікалі хвалю абурэння і пратэстаў ва ўсім мусульманскім свеце. 12 лютага сёлета дацкая паліцыя арыштавала трох мужчынаў, якія падазраюцца ў падрыхтоўцы замаху на мастака, паведамляе РИА “Новости”.