У даверанай асобы Някляева падчас ператрусу канфіскавалі дыск з яго песнямі
У даверанай асобы экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева Ніны Пахлопкі ўчора прайшоў ператрус. Яго праводзілі дазнаўца КДБ і яшчэ два супрацоўнікі. У якасці панятых запрасілі суседзяў.
Як паведаміла парталу UDF.BY Пахлопка, супрацоўнікі КДБ паводзілі сябе "вельмі карэктна".
У выніку забралі нэтбук, пустыя флэшкі, дыск з песнямі на вершы Уладзіміра Някляева і CD-дыскі, якія ўжо забіралі падчас ператрусу ў траўні 2010 года.