У Докшыцкім раёне знайшлі парэшткі расстраляных

Масавае пахаванне знойдзена ў Докшыцкім раёне ў вёсцы Ваўкалата. Пры правядзенні работ па пракладцы вадаправода рабочыя адкапалі парэшткі людзей з кулявымі адтулінамі. 
Пахаванне даўняе, хутчэй за ўсё, часоў вайны, у ім знаходзіліся парэшткі пятнаццаці чалавек. Хто былі гэтыя людзі, выявіць складана — ні медальёнаў, ні якіх-небудзь дэталяў вопраткі не знойдзена. 

Паводле папярэдніх высноваў праваахоўных органаў, гэта мясцовыя габрэі, што былі расстраляныя ў гады вайны. Парэшткі адпраўлены на экспертызу.