У Доме афіцэраў адбываецца развітанне з мастаком Міхаілам Савіцкім
Развітанне з народным мастаком СССР, Героем Беларусі Міхаілам Савіцкім праходзіць у Доме афіцэраў. Нагадаем, што мастак памёр у ноч на 8 лістапада на 89-м годзе жыцця.
У каментары Еўрарадыё першы намеснік старшыні Саюзу мастакоў Рыгор Сітніца адзначыў, што са смерцю Савіцкага сыходзіць цэлая эпоха ў беларускім мастацтве.
Разам з тым некралог Савіцкаму падпісалі не ўсе народныя мастакі Беларусі, паведамляе nn.by. Сярод мастакоў падпісалі рэктар Акадэміі мастацтваў Міхал Баразна і чатыры народныя мастакі Беларусі: Гаўрыла Вашчанка, Леў Гумілеўскі, Георгій Паплаўскі, Уладзімір Стальмашонак.
У той жа час іншыя народныя мастакі Беларусі — Леанід Шчамялёў, Арлен Кашкурэвіч, Васіль Шаранговіч, Май Данцыг, Віктар Грамыка сваіх подпісаў не паставілі.
Пахаванне Савіцкага адбудзецца на Ўсходніх могілках сталіцы.