У Доме ўрада паставілі інфакіёскі, дзе можна пакінуць зварот чыноўнікам
Праз сэнсарныя інфармацыйныя кіёскі грамадзяне могуць накіроўваць электронныя звароты ў інтэрнэт-прыёмную Савета міністраў.
Яны з'явіліся ў Доме ўрада — на вуліцы Савецкай, 11. Накіраваць свой зварот можна таксама на паштовы ці электронны адрас урада.
У інфакіёсках даецца інфармацыя пра структуру, кірункі дзейнасці Савета міністраў, яго пастановы. Таксама там размешчаныя графікі прыёму грамадзян ды іншыя карысныя звесткі.
Звароты грамадзян, накіраваныя ў электронным выглядзе ва ўрад праз электронную пошту і інфакіёскі, разглядаюцца нароўні з пісьмовымі зваротамі, паведамляе БелаПАН.
Фота — medvestnik.by