У Доўску пасажыры аўтобусаў дамагліся адкрыцця прыбіральні
Дзеля гэтага спатрэбілася сабраць 220 подпісаў.
Акрамя адкрыцця прыбіральні ў памяшканні былой аўтастанцыі запрацавала і каса па продажу білетаў.
Нагадаем, што ў пачатку года аўтастанцыя ў вёсцы Доўск, Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці, была выкуплена расіянінам пад казіно. Пасажыры 40 аўтобусных маршрутаў, якія робяць прыпынак у Доўску, засталіся на працяглы час без прыбіральні.
Каб вырашыць гэтае пытанне мясцовыя грамадзяне арганізавалі збор подпісаў, якія былі дасланыя прэм’ер-міністру Міхаілу Мясніковічу, аўтару верша пра “туалецішча”, сенатару Анатолю Рубінаву і старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзіміру Дворніку.